Сьцяг Вялікабрытаніі Зьмест Гісторыя | Глядзіце таксама |...
Сьцягі дзяржаваўСьцягі Вялікабрытаніі
па-ангельскусьвятога Патрыкасьвятога Андрэя ПершазванагаЎэйлзуВялікабрытаніябрытанскім войскамгюйсу1603Якава Iасабістай уніі12 красавіка1606сьцяг сьвятога Андрэясьцяг сьвятога Георга5 траўня1634гюйсу1707Акту аб УнііКаралеўства Вялікабрытаніі1801Акту аб аб’яднаньні Вялікабрытаніі і ІрляндыіЗлучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірляндыікрыж сьвятога Патрыка
Сьцяг Вялікабрытаніі
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Сьцяг Вялікабрытаніі (па-ангельску: Union Jack — Юніён Джэк) уяўляе сабою спалучэньне тэрытарыяльных сьцягоў манархіі: ангельскага (сьвятога Патрыка) і шатляндзкага (сьвятога Андрэя Першазванага). На сьцягу Ўэйлзу выяўлены дракон.
Вялікабрытанія ўжывае ў якасьці нацыянальнага сьцяга каралеўскі штандар (званы Union Flag або Union Jack). Правільныя прапорцыі — 1:2. Вэрсія, якая выкарыстоўваецца брытанскім войскам, мае прапорцыі 3:5. Назва «Юніён Джэк» адбываецца ад ангельскай назвы гюйсу — сьцяга, падыманага на ваенных караблях.
Зьмест
1 Гісторыя
2 Глядзіце таксама
3 Крыніцы
4 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя |
Сьцяг сьвятога Георга (Ангельшчына) Сьцяг сьв. Андрэя (Шатляндыя) Вялікабрытанія Сьцяг сьв. Патрыка (Ірляндыя) Вялікабрытанія |
Сьцяг Вялікабрытаніі вядзе сваю гісторыю з 1603 году, калі кароль Шатляндыі Якаў VI успадкаваў пасад Ангельшчыны і стаў ангельскім каралём пад імем Якава I. Пры гэтым зьвяз паміж Ангельшчынай і Шатляндыяй насіў характар асабістай уніі, і яны заставаліся незалежнымі дзяржавамі. 12 красавіка 1606 году быў зацьверджаны новы сьцяг зьвязу дзяржаваў: на шатляндзкі сьцяг сьвятога Андрэя (белы касы крыж на сінім фоне) быў накладзены ангельскі сьцяг сьвятога Георга (чырвоны крыж на белым фоне.
Першапачаткова сьцяг выкарыстоўваўся толькі на моры як вайскоўцамі, так і гандлёвымі караблямі абедзьвюх краін. 5 траўня 1634 году яго было загадана выкарыстаць толькі ваенным суднам у якасьці гюйсу, у той час як гандлёвыя караблі павінны былі паднімаць сьцягі сьвятога Георга (ангельскія) або сьвятога Андрэя (шатляндзкія). Пры гэтым наземныя часткі працягвалі выкарыстаць сьцягі сваіх краін. У Шатляндыі меў некаторае распаўсюджваньне нацыянальны варыянт сьцяга, у якім белы крыж сьвятога Андрэя разьмяшчаўся вышэй чырвонага ангельскага крыжа[1].
Сьцяг, прыняты 12 красавіка 1606 году
Шатляндзкі варыянт сьцяга. Абмежавана выкарыстоўваўся ў 1606—1707 гадах
Пасьля прыняцьця ў 1707 годзе Акту аб Уніі, які аб’яднаў абодва каралеўствы ў адзінае Каралеўства Вялікабрытаніі, аб’яднаны сьцяг стаў сьцягам новай дзяржавы.
У 1801 годзе з прыняцьцем Акту аб аб’яднаньні Вялікабрытаніі і Ірляндыі было ўтворанае Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірляндыі. Да сьцяга, які існаваў раней, быў дададзены знак Ірляндыі — крыж сьвятога Патрыка. Пры гэтым белы шатляндзкі і чырвоны ірляндскі крыж перасякаюцца вызначаным чынам. У такім выглядзе сьцяг Вялікабрытаніі і дайшоў да нашых дзён. Варта адзначыць, што сіні колер сучаснага шатляндзкага сьцяга сьвятлей за сіні колер, які выкарыстоўваецца ў «Юніён Джэку».
Глядзіце таксама |
- Сьпіс брытанскіх сьцягоў
Крыніцы |
^ [1]
Вонкавыя спасылкі |
Сьцяг Вялікабрытаніі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Court of the Lord Lyon, Flags (анг.)
Катэгорыі:
- Сьцягі дзяржаваў
- Сьцягі Вялікабрытаніі
(RLQ=window.RLQ||[]).push(function(){mw.config.set({"wgPageParseReport":{"limitreport":{"cputime":"0.160","walltime":"0.252","ppvisitednodes":{"value":614,"limit":1000000},"ppgeneratednodes":{"value":0,"limit":1500000},"postexpandincludesize":{"value":37490,"limit":2097152},"templateargumentsize":{"value":2218,"limit":2097152},"expansiondepth":{"value":10,"limit":40},"expensivefunctioncount":{"value":0,"limit":500},"unstrip-depth":{"value":0,"limit":20},"unstrip-size":{"value":3329,"limit":5000000},"entityaccesscount":{"value":0,"limit":400},"timingprofile":["100.00% 169.678 1 -total"," 29.97% 50.849 2 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 23.83% 40.427 1 Шаблён:Сьцягі_Вялікабрытаніі"," 13.94% 23.647 1 Шаблён:Image_label_end"," 11.54% 19.574 1 Шаблён:Сьцягі_краін_Эўропы"," 10.27% 17.420 1 Шаблён:Эўропа_па_тэмах"," 5.87% 9.968 1 Шаблён:Мова-en"," 5.57% 9.459 1 Шаблён:Commons"," 4.97% 8.441 5 Шаблён:Image_label_small"," 4.31% 7.315 1 Шаблён:Пасьля_галоснай"]},"scribunto":{"limitreport-timeusage":{"value":"0.016","limit":"10.000"},"limitreport-memusage":{"value":765450,"limit":52428800}},"cachereport":{"origin":"mw1333","timestamp":"20190708093714","ttl":2592000,"transientcontent":false}}});});{"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0421u044cu0446u044fu0433 u0412u044fu043bu0456u043au0430u0431u0440u044bu0442u0430u043du0456u0456","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%8C%D1%86%D1%8F%D0%B3_%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B1%D1%80%D1%8B%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%96","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q83278","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q83278","author":{"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects"},"publisher":{"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":{"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png"}},"datePublished":"2007-10-27T13:26:10Z","dateModified":"2015-11-22T08:00:15Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/a/ae/Flag_of_the_United_Kingdom.svg"}(RLQ=window.RLQ||[]).push(function(){mw.config.set({"wgBackendResponseTime":202,"wgHostname":"mw1275"});});